|
09.02.2015 03:00 |
|
«Тыя, хто дакранаўся да Яго, выздараўлівалі»
У той час: Езус і вучні Ягоныя, пераправіўшыся на другі бераг, прыбылі ў Генэзарэт і прысталі да берага. Калі яны выйшлі з чаўна, людзі адразу, пазнаўшы Яго, аббеглі ўсё наваколле і пачалі прыносіць на насілках хворых туды, дзе, як чулі, Ён знаходзіўся. І куды Ён ні прыходзіў, у вёскі, ці ў гарады, ці ў мястэчкі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб яны маглі дакрануцца хоць да краю плашча Ягонага. І тыя, хто дакранаўся да Яго, выздараўлівалі.
|