|
17.02.2015 03:00 |
|
«Сцеражыцеся закваскі фарысейскай і закваскі Ірада»
У той час: Вучні
Езуса забыліся ўзяць хлеба і мелі з сабой у чаўне толькі адзін бохан
хлеба. Тады Езус загадаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся закваскі фарысейскай і
закваскі Ірада. А яны разважалі між сабою, што не маюць хлеба. Пазнаўшы
гэта, Езус сказаў ім: Чаму разважаеце, што не маеце хлеба? Няўжо не
заўважаеце і не разумееце? Ці яшчэ зацвярдзелыя сэрцы вашы? Маеце вочы, і
не бачыце; маеце вушы, і не чуеце? Ці не памятаеце, калі Я разламаў
пяць хлябоў на пяць тысяч, колькі поўных кашоў рэштак сабралі вы? Яны
адказалі Яму: Дванаццаць. А
калі Я разламаў сем хлябоў на чатыры тысячы, колькі поўных кашоў рэштак
сабралі вы? Адказалі Яму: Сем. І сказаў ім: Усё яшчэ не разумееце?
|