|
«І адразу выздаравеў той чалавек»
Было юдэйскае свята, і Езус прыйшоў у Ерузалем. А ў Ерузалеме, каля Авечай Брамы ёсць купальня, якая па-габрэйску называецца Бэтэзда і якая мае пяць бабінцаў. У іх ляжала мноства хворых, сляпых, кульгавых, паралізаваных. Быў там адзін чалавек, які хварэў трыццаць восем гадоў. Калі Езус убачыў, што ён ляжыць, і даведаўся, што ён хварэе ўжо доўгі час, кажа яму: Ці хочаш быць аздароўленым? Хворы адказаў Яму: Пане, я не маю чалавека, які апусціў бы мяне ў купальню, калі ўзварушыцца вада. Пакуль я іду, іншы ўжо сыходзіць перада мною. Езус кажа яму: Устань, вазьмі ложа сваё і хадзі. І адразу выздаравеў той чалавек, узяў ложа сваё і пачаў хадзіць...
|