|
«Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго; але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага»
У той час: Адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў і сказаў: Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго? Яны вызначылі яму трыццаць сярэбранікаў. І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго. У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі Яму: Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці Пасху? Ён адказаў: Ідзіце ў горад да пэўнага чалавека і скажыце яму: Настаўнік кажа: Час Мой блізкі; у цябе зраблю Пасху з вучнямі Маімі. Вучні ўчынілі так, як загадаў ім Езус, і прыгатавалі Пасху. Калі ж настаў вечар, Ён узлёг за сталом з Дванаццаццю. І калі яны елі, сказаў: Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне. І вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: Але ж не я, Пане? А Ён сказаў у адказ: Хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне. Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго; але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага. Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца. Юда, які збіраўся Яго выдаць, сказаў у адказ: Але ж не я, Раббі? Езус кажа Яму: Ты сказаў.
|