|
02.05.2015 03:00 |
|
«Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі »
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Усе будуць ненавідзець вас за Маё імя. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены. Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы. Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, і слузе — як гаспадар ягоны.
|