|
28.04.2015 03:00 |
|
«Я і Айцец — адно»
І было тады ў Ерузалеме свята Пасвячэння святыні. Была зіма. Езус хадзіў у святыні па бабінцы Саламона. Абступілі Яго юдэі і казалі Яму: Дакуль будзеш трымаць нас у няпэўнасці. Калі Ты Месія, скажы нам адкрыта. Езус адказаў ім: Я сказаў вам, і вы не верыце. Справы, якія Я чыню ў імя Айца Майго, сведчаць пра Мяне. Але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак. Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навек, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец — адно.
|