|
«Хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае»
Калі Езус абмыў вучням ногі, сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга не большы за свайго гаспадара, і пасланец не большы за таго, хто паслаў яго. Калі гэта ведаеце і чыніце так, вы шчаслівыя. Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю, каго абраў. Але, каб збылося Пісанне: Хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне сваю пяту. Цяпер, перш чым гэта станецца, кажу вам, каб, калі станецца, вы паверылі, што гэта Я. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто Мяне прымае, прымае таго, хто паслаў Мяне.
|