|
05.05.2015 03:00 |
|
«Спакой Мой даю вам»
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне. І цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта адбудзецца. Ужо нядоўга Мне размаўляць з вамі, бо ідзе валадар гэтага свету. І ён нічога не мае ўва Мне. Але, каб свет ведаў, што Я люблю Айца і што чыню так, як наказаў Мне Айцец.
|