|
«Той вучань напісаў гэта, і сведчанне ягонае праўдзівае»
У той час: Пётр азірнуўся і ўбачыў, што за ім ідзе ўмілаваны вучань Езуса, які на вячэры спачываў на Яго грудзях, і сказаў: Пане, хто той, які Цябе выдасць? Калі Пётр убачыў яго, сказаў Езусу: Пане, а ён што? Езус кажа яму: Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мною. І разышлося гэтае слова паміж братоў, што вучань той не памрэ. Але не сказаў яму Езус, што не памрэ, але: Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, то што табе да таго? Той вучань сведчыць пра гэта і напісаў гэта. І мы ведаем, што сведчанне ягонае праўдзівае. Ёсць і шмат іншага, што ўчыніў Езус. Але, калі апісаць гэта падрабязна, то, думаю, сам свет не змясціў бы напісаных кніг
|