|
«Паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў»
У той час:
Езус узышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. І выбраў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў.
Выбраў Ён Дванаццаць: Сымона, якому даў імя Пётр, Якуба, сына Зэбэдэя, і Яна, брата Якуба, і даў ім імёны Боанэргес, што азначае «сыны грому». І Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба, сына Алфея, і Тадэвуша, і Сымона Кананіта, і Юду Іскарыёта, які і выдаў Яго.
|