|
30.05.2015 03:00 |
|
«Якою ўладаю Ты гэта робіш?»
У той час:
Езус з вучнямі зноў прыйшоў у Ерузалем. І калі Ён хадзіў па святыні, падышлі да Яго першасвятары, кніжнікі і старэйшыны і пыталіся ў Яго: Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто даў Табе гэтую ўладу, каб рабіць гэта?
Езус адказаў ім: Запытаюся ў вас пра адно. Адкажаце Мне, тады і Я вам скажу, якою ўладаю раблю гэта. Хрост Яна быў з неба ці ад людзей? Адкажыце Мне. Яны разважалі паміж сабою: Калі скажам «з неба», то Ён скажа: Чаму ж вы не паверылі яму? А калі скажам «ад людзей»? Яны баяліся народу, бо ўсе лічылі Яна сапраўдным прарокам, таму сказалі ў адказ Езусу: Не ведаем. Тады Езус сказаў ім: I Я не скажу вам, якою ўладаю раблю гэта.
|