Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія пасланні]
Пасланне Папы да Патрыярха Канстанцінопальскага: наш намер рухацца ў кірунку поўнага адзінства нязменны
2012-11-30 15:34:41

30 лістапада дэлегацыя Ватыкана на чале са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам удзельнічала ў літургіі ў Стамбуле ў свята св. Апостала Андрэя. На заканчэнне набажэнства было агучана пасланне папы Бэнэдыкта XVI да Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея.

 
Папа скіраваў віншаванне на 100-годдзе незалежнасці Албаніі
2012-11-29 17:41:42

28 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў віншавальную тэлеграму на адрас Прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці краіны. У тэлеграме Папа запэўніў у малітве за грамадзян і кіраўніцтва краіны і пажадаў «умацавання міру, справядлівасці і росквіту народа Албаніі».

 
Бэнэдыкт XVI да прадстаўнікоў Папскіх акадэмій: мастацтва можа выражаць прыгажосць веры
2012-11-21 19:37:32

Свет мастацтва можа быць сведкам прыгажосці веры. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні Святога Айца Бэнэдыкта XVI да ўдзельнікаў XVII пасяджэння Папскіх акадэмій, якое адбылося 21 лістапада ў Ватыкане. Сёлета яно прайшло пад назвай «Мастак, як Касцёл, сведка прыгажосці веры».

 
Папа павіншаваў Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы з інтранізацыяй на пасаду
2012-11-18 12:14:59

18 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ з інтранізацыяй на гэтую пасаду. Іерарх быў абраны кіраўніком Копцкай Царквы 4 лістапада.

 
Папа да ўдзельнікаў «Падворка язычнікаў»: ніякая праблема не можа быць поўнасцю вырашана, калі Бог не стаіць у цэнтры жыцця
2012-11-17 14:47:39

16–17 лістапада ў партугальскіх гарадах Гімарайншы і Бразе праходзіў «Падворак язычнікаў» на тэму «Каштоўнасць чалавечага жыцця», арганізаваны Папскай радай па культуры. З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы спецыяльнае пасланне.

 
Пасланне Папы на Сусветны дзень моладзі: вы павінны быць больш укаранёнымі ў веры, чым пакаленне вашых бацькоў
2012-11-16 10:57:53

16 лістапада было апублікавана пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень моладзі, які пройдзе ў ліпені 2013 г. у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Папа заклікаў моладзь рыхтавацца да форуму, разважаючы над яго асноўнай тэмай: «Ідзіце і навучайце ўсе народы».

 
У Ватыкане заснавана Папская акадэмія лацінскай мовы
2012-11-10 13:15:58

10 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заснаваў Папскую акадэмію лацінскай мовы — установу з сядзібай у Апостальскай Сталіцы, мэтай якой будзе спрыянне вывучэнню і распаўсюджванню лацінскай мовы і культуры. Новая акадэмія будзе падпарадкоўвацца Папскай радзе па культуры.

 
Навучанне Святога Айца з’явіцца на «Twitter»
2012-11-09 10:43:55

Навучанне Святога Айца Бэнэдыкта ХVI з’явіцца на «Twitter». Як паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, гэта адбудзецца хутчэй за ўсё пад канец 2012 г.

 
Папа павіншаваў новаабранага прэзідэнта ЗША
2012-11-07 16:40:46

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVІ павіншаваў Барака Абаму з пераабраннем на пост прэзідэнта ЗША. Аб выніках выбараў стала вядома 7 лістапада. У сваёй тэлеграме Папа запэўніў палітыка ў малітве і пажадаў, каб ідэалы свабоды і справядлівасці, якімі кіраваліся заснавальнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, жылі сярод амерыканскага народа.

 
Святы Айцец накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі
2012-11-07 09:49:06

Папа Бэнэдыкт ХVI накіраваў Святому Сіноду Балгарскай Праваслаўнай Царквы спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі Максіма. Святы Айцец заверыў у сваім асабістым смутку ў сувязі са стратай «любага брата ў Хрысце».

 
Святы Айцец павіншаваў новаабранага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы
2012-11-06 08:25:08

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў віншаванні з нагоды абрання новага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. У спецыяльнай тэлеграме Папа перадаў свае добрыя пажаданні новаабранаму іерарху, а таксама ўсім хрысціянам-коптам.

 
Пасланне Папы на Дзень мігрантаў і бежанцаў: кожны эмігрант — асоба, якая мае неад’емныя фундаментальныя правы
2012-10-29 12:54:28

«Міграцыя: пілігрымка веры і надзеі», — так гучыць тэма, абраная Святым Айцом Бэнэдыктам ХVI на 99-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, які Касцёл адзначыць 13 студзеня 2013 г. У сваім пасланні, апублікаваным 29 кастрычніка, Папа падкрэслівае, што зараз у свеце мільёны мужчын і жанчын «жывуць досведам эміграцыі».

 
Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму з прычыны тэракту ў Бейруце
2012-10-20 11:03:40

20 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выказаў вялікі боль з прычыны тэрарыстычнага акту, які адбыўся 19 кастрычніка ў Бейруце і ў выніку якога загінула 8 чалавек і дзясяткі былі паранены. У спачувальнай тэлеграме ад імя Папы, накіраванай мараніцкаму Патрыярху Антыёхіі Бехара Раі, Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ адзначыў, што Пантыфік рашуча асудзіў гэты акт насілля.

 
Папа ў пасланні на Сусветны дзень харчавання: кааператыўная праца — жывы вопыт адзінства
2012-10-17 08:27:07

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне на імя Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН Хасэ Грац’яна да Сільвы з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаецца 16 кастрычніка. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: «Сельскагаспадарчыя кааператывы харчуюць свет».

 
Бэнэдыкт XVI павіншаваў народ Албаніі з 950-годдзем дыяцэзіі Сапы
2012-09-22 17:29:43

Cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў народ Албаніі з 950-годдзем дыяцэзіі Сапы. Пантыфік пажадаў, каб у гэтай краіне шырока распаўсюджвалася пасланне Хрыста, і запэўніў албанцаў у сваёй малітве.

 
Святы Айцец накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кардынала Бальдэллі
2012-09-21 13:26:32

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кардынала Фартуната Бальдэллі, Вышэйшага пэнітэнцыярыя на пенсіі. Іерарх адышоў у вечнасць 20 верасня 2012 г. ва ўзросце 77 гадоў.

 
Папа павіншаваў іўдзеяў са святамі Новага года
2012-09-21 09:37:56

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі тэлеграму з віншаваннямі на Новы 5773 год, Ём-Кіпур (Дзень адкуплення) і Суккот (Свята намётаў), якія зараз адзначаюць іўдзеі.

 
Святы Айцец да біскупаў Мальты: патрэбна яснае прадстаўленне паслання Евангелля
2012-09-12 08:13:05

Важнасць паглыблення веры падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце, скіраваным да біскупаў Мальты. Яшчэ напрыканцы мая гг. іерархі прабывалі ў Ватыкане з візітам ad limina apostolorum, падчас якога размаўлялі з Папам аб праблемах Касцёла на Мальце.

 
Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў XXVI Міжнароднай сустрэчы за мір
2012-09-10 09:45:17

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў XXVI Міжнароднай сустрэчы за мір, якая праходзіць у Сараеве (Боснія і Герцагавіна) 9–11 верасня па ініцыятыве экуменічнай Супольнасці св. Ідзія. «Нагодай для вялікай радасці і супакою з’яўляецца магчымасць бачыць, што пілігрымка міру, якая была пачата ў 1986 г. у Асізі, працягвае прыносіць плёны», — напісаў ад імя Папы Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

 
Святы Айцец накіраваў пасланне з нагоды 600-годдзя Львоўскай архідыяцэзіі
2012-09-06 08:24:02

«Няхай годнае святкаванне 600-годдзя Львоўскай архідыяцэзіі паспрыяе ўмацаванню касцёльнай супольнасці ў слуханні Бога», — пажадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вернікам Львоўскай архідыяцэзіі і мітраполіі. З нагоды 600-годдзя яе ўтварэння Папа накіраваў пасланне былому прэфекту Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардыналу Юзафу Томка, якога прызначыў сваім асабістым пасланнікам на гэтыя ўрачыстасці.

 

Усяго 161 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія пасланні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.