Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Мосар — парафія Святой Ганны
Мосар — касцёл св. Ганны
Фота Дз. Салаша

Адрас:
вул. Маладзёжная, 3(касцёл)

в. Мосар
Глыбоцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211807

Тэл.: (8–02156) 32 9 49

http://mosar.vickyblog.com/
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 13.00
  • Св. Імша ў будні: панядзелак — 17.00; аўторак-пятніца —10.00; субота — 13.00.
Адпусты: урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня (пераносіцца на нядзелю); успамін св. Ганны – 26 ліпеня (пераносіцца на нядзелю)
ыЗ гісторыі парафіі

Гісторыя касцёла і парафіяльнага цэнтра ў Мосары вельмі багатая. Парафіяльны касцёл пад тытулам св. Ганны фундаваны графам Робертам і Ганнай Бжастоўскімі, уладальнікамі Мосара. 8 сакавіка 1792 г. яны адпісалі на гэтую мэту 1000 злотых, фундуш быў зацверджаны 13 сакавіка 1792 г. эдыктам віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага.

Прамавугольная па форме святыня пабудавана ў стылі неакласіцызму. На фасадзе змяшчаўся надпіс: «Дом Мой ёсць домам малітвы», які быў знішчаны пасля ІІ Сусветнай вайны. Будынак касцёла аднаўлялі ў 1922 г. і ў 90-я гг. ХХ стагоддзя. Напачатку пры касцёле была драўляная званіца, у 1926 г. на ахвяраванні вернікаў пачалося будаўніцтва мураванай, скончанае ў 1931 г.

Галоўным святам парафіі з’яўляецца ўстаноўлены папам Піем Х у 1908 г. адпуст св. Яна Хрысціцеля, які ўрачыста адзначаецца 24 чэрвеня. У касцёле захаваліся табліцы з дакументамі аб кансэкрацыі касцёла, сапраўднасці рэліквіяў св. Юстына, якія атрымаў Антоній Кошчыц, староста Замыцкі ад Святога Айца Бэнэдыкта XIV (прывезеныя ў якасці асабістага падарунку пасля яго пілігрымкі ў Рым у 1754 г.), і аб устанаўленні дня адпусту св. Яна Хрысціцеля.

Касцёл і парафія на працягу двухсотгадовай гісторыі перажывалі вялікія выпрабаванні веры. Спачатку тут спрабавалі ўвесці ў літургію рускую мову, пасля хацелі замяніць касцёл на праваслаўную царкву. Парафія перажывала росквіт у 30-я гг. ХХ ст., калі ў ёй налічвалася 5706 вернікаў. Тады паўсталі шматлікія парафіяльныя супольнасці і колы, нават ІІІ закон св. Францішка. Падчас ІІ Сусветнай вайны касцёл дзейнічаў, а пасля яе, насуперак спробам зачыніць святыню, тут працаваў пасля вяртання з сібірскай ссылкі кс. Міхал Сухарэвіч, які абараняў веру і парафію да сваёй смерці ў 1961 г. Святара не было да 1988 г., але вернікі збіраліся ў касцёле, маліліся, нягледзячы на пераслед. З 1988 г. апеку над парафіяй і касцёлам прыняў кс. Уладзіслаў Завальнюк, а з 1990 г. быў прызначаны пастаянны пробашч кс. пралат Юзаф Булька, які аднавіў касцёл. Перад святыняй закладзены парк, упарадкаваны могілкі і пабудавана 14 стацый Крыжовага шляху – Мосарская Кальварыя. Акрамя гэтага, кс. пралат Юзаф Булька пабудаваў касцёл у Варапаеве, больш за 100 прыдарожных фігур і крыжоў, а таксама грот Маці Божай і парафіяльны дом у Мосары.

На тэрыторыі мосарскай парафіі знаходзяцца дзве філіяльныя капліцы: у Папшыцах і Салудках. У Папшыцах, якія аддалены ад Мосара на 15 км і знаходзяцца бліжэй да Глыбокага, – капліца пад тытулам Святога Духа, у Савутках, за 5 км ад Мосара, – капліца пад тытулам св. Юзафа Рамесніка.
 
Канстанцінава — парафія Святой Тройцы
Канстанцінава — касцёл св. Язафата Кунцэвіча
Фота Дз. Салаша

Адрас:
Цэнтральная, 6
в. Канстанцінава

Глыбоцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211822

Тэл. (8–02156) 31283; (8–029) 7105157
s

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю: летам — 10.00, зімой — 11.00
  • Св. Імша ў будні акрамя панядзелка — 18.00, узімку — 17.00.

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка – 26 верасня
фЗ гісторыі парафіі

Гісторыя паселішча Канстанцінава ўзыходзіць да XVII ст. З 1930 г., ад апошняй кананічнай візітацыі кс. арцыбіскупа Ялбжыкоўскага, прайшло шмат часу. 2 ліпеня 1962 г. па выдуманай прычыне – недахоп матэрыялу для дома культуры ў Дунілавічах – бульдозерам разбурылі драўляны касцёл 1810 г. 21 лістапада 1995 г. кардынал Казімір Свёнтэк асвяціў цяперашні касцёл пад тытулам св. Язафата Кунцэвіча. Часткова захавалася старая званіца.

 
Глыбокае — парафія Святой Тройцы
Глыбокае — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Савецкая, 1
г. Глыбокае

Глыбоцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211793
Тэл./факс: (8–02156) 51543, (8–02156) 23260

www.strinitas.com
email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript


ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30 (па-польску), 11.00 (па-беларуску, з удзелам дзяцей), 13.00 (па-беларуску), 14.00 (шпіталь), 18.00 (па-беларуску, з удзелам моладзі)
  • Св. Імша ва ўрачыстасці: 10.00 (па-польску), 12.00 (па-беларуску), 18.00 (па-беларуску)
  • Св. Імша ў будні — 09.00 (па-польску), 18.00 (па-беларуску)
  • Шпіталь: субота ў 11.00

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
sЗ гісторыі парафіі

У горадзе Глыбокае, які мае некалькі сотняў гадоў, знаходзіцца касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, пабудаваны ў 1764–1782 гг. на месцы святыні 1628 г., фундаванай ваяводам мсціслаўскім Я. Корсакам, перабудаваны ў 1902–1908 гг. архітэктарам І. Зарам. Дзвюхвежавая святыня ў стылі позняга барока, мураваная з каменю і цэглы, мае памеры 41х21,5х12,5 м. Старадаўні касцёл адноўлены як звонку, так і ўнутры.

На тэрыторыі глыбоцкай парафіі знаходзяцца таксама дзве філіяльныя капліцы: у Тумашах, за 8 км ад Глыбокага, – капліца Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і капліца ў Доме Эмерытаў у Пятрынаве, за 6 км ад Глыбокага – пад тытулам Святой Сям’і.


 
Дзеркаўшчына — парафія Ушэсця Хрыстова
Дзеркаўшчына — касцёл Унебаўшэсця Пана
Фота Дз. Салаша

Адрас:
в.Беларуская, 43а

в. Дзеркаўшчына,Глыбоцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211821

Тэл.: (8–02156) 21978
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю: 12.00
  • Св. Імша ў будні: улетку — 18.00, зімой — 17.00
Адпусты: урачыстасць Унебаўшэсце Пана; успамін св. Мікалая – 9 мая
aЗ гісторыі парафіі

Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне пачалі будаваць з каменя і цэглы 7 мая 1822 г. Ён з’яўляецца помнікам архітэктуры з рысамі класіцызму. Памеры святыні – 25 м у шырыню і 40 м у даўжыню – сведчаць пра руплівасць тагачасных парафіянаў, якія хацелі мець вялікі касцёл. Парафія пачала існаваць з ХІХ ст. Падчас ІІ сусветнай вайны святыню спрабавалі знішчыць.

У 1989 г. касцёл аддалі вернікам, г. ён быў адбудаваны, адноўлены і асвечаны  15.05.1990 арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
 
Чарневічы — парафія Узвышэння Святога Крыжа
Чарневічы — касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Празарокская
в. Чарневічы
Глыбоцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211813
цРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  •  Св. Імша ў нядзелю — 16.00

Адпусты: свята Узвышэння Святога Крыжа – 14 верасня; урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія і касцёл у Чарневічах на некалькі кіламетраў аддаленыя ад парафіі Празарокі. Касцёл пабудаваны ў 1920–1930-я гг. На той час гэта была вялікая парафія, але пазней шмат парафіянаў выехала ў Польшчу. У 1950 г. камуністычныя ўлады зачынілі касцёл, а пробашча кс. Літвінскага выслалі ў парафію Задарожжа. У хуткім часе касцёл пачаў ператварацца ў руіны, да 1990 г. у ім захоўвалі збожжа. У 1991 г. пробаш парафіі Задарожжа кс. Люцыян Паўлік MIC і парафіяне з Чарневічаў дабіліся ад уладаў вяртання касцёла вернікам.

Першая святая Імша пасля вяртання святыні была адпраўлена ва ўжо адноўленым касцёле ў 1993 г.

 
Ваўкалата — парафія Яна Хрысціцеля
Ваўкалата — касцёл св. Яна Хрысціцеля
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Паштовая, 1
а.г. Ваўкалата
Докшыцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211713

Тэл.: (8–02157)32832

aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00 у Ваўкалаце, 12.00 у Януках
  • Св. Імша ў будні — 09.00, 18.00
Адпусты: урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня; успамін св. Роха – пераносіцца на нядзелю
dЗ гісторыі парафіі

Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Ваўкалаце быў пабудаваны ў 1870 г. з каменя і цэглы ў стылі неабарока. Памеры касцёла наступныя: даўжыня – 40 м, шырыня – 20 м і вышыня – 20 м. Асвечаны 12.10.1885 г. ксяндзом дэканам Нікадэмам Цудзынам. Асаблівым можна лічыць той факт, што гэты касцёл ніколі не быў адабраны або зачынены, але дзейнічаў нават у гады савецкай улады. Пасля вайны душпастырамі парафіі былі кс. Станіслаў Гурскі, кс. Казімір Данковіч.
На тэрыторыі парафіі знаходзяцца філіяльныя капліцы: у Сергах – капліца пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла, аддадзеная вернікам 15 жніўня 1992 г. і ў Янчуках – пад тытулам Маці Божай Вастрабрамскай, зробленая з жылога дома ў 1994 г.
 
Ураджайнае — парафія Святога Іллі
Ураджайная — касцёл св. Іллі
Фота А. Дыбоўскага

Касцёл Маці Божай Ружанцовай

Адрас:
вул. Ураджайная, 21
Глыбоцкі р–н
Віцебская вобл.
211795фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 14.00
Адпусты: Маці Божай Ружанцовай – 7 кастрычніка
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія ў населеным пункце Ураджайная была зарэгістраваная ў 1995 г. Скончана будаўніцтва новай святыні пад тытулам святога Іллі. Вытокі парафіі трэба шукаць у гісторыі парафіі Зашчэслі, якія знаходзілася пад душпастырскай апекай парафіі ў Докшыцах.
 
Порплішча — парафія Маці Божай Каралевы Кароны Польскай
Порплішча — касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы
Фота Дз. Салаша
Адрас:
вул. Ірыны Курэц, 36
а.г. Порплішча
Докшыцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211721

Тэл.: (8–02157)31023
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 13.00 (у Барсуках – 12.00)
Адпусты: урачыстасць Маці Божай Каралевы – 3 мая; Маці Божай Фацімскай – 13 мая (Барсукі)
sЗ гісторыі парафіі

Парафіяльны касцёл у Порплішчы мае тытул Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Драўляны касцёл быў пабудаваны перад вайной пад кіраўніцтвам кс. Рышарда Вербля, вікарыя з Параф’янава. Пасля пробашчам стаў кс. Пётр Барташэвіч. Гэты святар спавядаў і рыхтаваў да мучаніцкай смерці трох благаслаўлёных святароў, сярод якіх быў і кс. Мечыслаў Багаткевіч.

Пасля вайны кс. Барташэвіч быў высланы ў Сібір, а калі ён вярнуўся, касцёл у Порплішчы ўжо быў перароблены пад школу і майстэрні.

Святыня была вернута католікам у 1990 г. Пасля рамонту, праведзенага пад кіраўніцтвам а. Пятра Ясевіча з Ваўкалаты, а пасля кс. Кірыла Клімовіча з Глыбокага, яе рэкансэкраваў кс. кардынал Казімір Свёнтэк.

Парафія невялікая – каля 200 чалавек. На тэрыторыі парафіі ёсць каплічка ў вёсцы Барсукі.
 
Параф'янава — парафія Імя Марыі

Параф'янава — касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
в. Параф'янава (касцёл)
вул. Касцёльная, 1
Докшыцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211710

Тэл. (8–02157)34966
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 12.00 (Кіякова — 15.00)
  • Св. Імша ў будні — 18.00, 17.00; субота — 09.00
Адпусты: успамін Імя Марыі – 12 верасня; успамін св. Антонія Падуанскага – 13 чэрвеня; свята Узвышэння Святога Крыжа – 14 верасня (Кіякова)
dЗ гісторыі парафіі

У вялікай колькасці ранейшых манаграфій касцёл у Параф’янаве мае тытул св. Яна Хрысціцеля. Парафія і касцёл у цяперашні час маюць тытул Імя Марыі.

Сучасны касцёл быў пабудаваны ў 1903 г. пад кіраўніцтвам кс. Баляслава Корна (на кожнай цагліне маюцца яго ініцыялы). Гэта помнік архітэктуры ў стылі неабарока: базыліка з дзвюма закрыстыямі і дзвюма вежамі, паміж якімі знаходзіўся шчыт. Унутры знаходзіліся 8 калонаў, якія падзялялі прастору на тры часткі. Калоны і сцены былі дэкараваныя арнаментамі і разьбою. Стацыі Крыжовага шляху ў выглядзе гіпсавых барэльефаў былі выкананы ў 1927 г. У галоўным алтары знаходзіліся фігуры святых.

Пасля І Сусветнай вайны рэлігійнае жыццё развівалася даволі дынамічна, пра што сведчаць рэлігійныя супольнасці на тэрыторыі парафіі. У той час пры касцёле з дзяцінства атрымліваў рэлігійную фармацыю будучы святар Мечыслаў Багаткевіч, пазней аб’яўлены благаслаўлёным. Яго бацькі жылі непадалёк, у фальварку Ямны, бацька пахаваны на мясцовых могілках. 30 ліпеня 1933 г. у параф’янаўскай святыні кс. Мечыслаў адправіў сваю першую святую Імшу. Праз дзевяць гадоў ён склаў крывавую ахвяру ў Беразвеччы. Падчас вайны ў касцёле працаваў іншы святар і мучанік кс. Вячорак, які пацвердзіў вернасць Богу сваёю крывёю, але ўратаваў ад немцаў званы. Яго пасадзілі на фурманку і вывезлі ў невядомым кірунку, след яго згінуў.

Пасля ІІ Сусветнай вайны апошнім святаром, які працаваў у мясцовай парафіі, быў кс. Ян Завістоўскі, вывезены савецкімі ўладамі ў Сібір. Пасля вяртання ён працаваў у Браславе, дзе і памёр.

У 1962 г. касцёл зачынілі і ператварылі ў склад прадпрыемства па вытворчасці гарэлкі, па ім ездзілі трактары, грузавікі. Так было да 1989 года. Праз 26 гадоў вялікімі намаганнямі парафіянаў пад кіраўніцтвам пані Малішэўскай касцёл быў зноў адданы вернікам. На свята Маці Божай Грамнічнай а. Пётр Ясевіч першы раз адправіў у ім святую Імшу.

Далей рамонтам касцёла кіраваў а. Пётр Ясевіч. Да працы далучыліся асабіста парафіяне не толькі гэтай, але і іншых парафій, а таксама праваслаўныя вернікі са сваім душпастырам. Дапамагалі і мясцовыя ўлады.

Цяпер у парафіі налічваецца каля 2000 вернікаў, пераважна асобаў старэйшага ўзросту. Катэхезай ахоплены дзеці і моладзь. У парафіі ёсць некалькі колаў Жывога Ружанца, малітоўныя групы.

Ёсць парафіяльны дом, дзе жывуць законніцы, якія дапамагаюць у парафіі. Ён патрабуе капітальнага рамонту. На тэрыторыі парафіі знаходзяцца дзве капліцы – у Кіякове і на станцыі Параф’янава.
 
Крулеўшчына — парафія Сэрца Езуса

Фота Дз. Салаша

Адрас:
вул. Чарняхоўскага, 55

в. Крулеўшчына
Докшыцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211716

ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 15.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса
ыЗ гісторыі парафіі

Пачаткі гэтай парафіі трэба шукаць у існуючых тут каплічках вёсак Зашчэсле і Замошша, якія яшчэ на пачатку ХХ ст. абслугоўвалі пробашчы з Докшыцаў. На самой чыгуначнай станцыі, якая належала да Мінскай губерні, каталіцкай капліцы не было да адыходу гэтай тэрыторыі да Польшчы (1919–1921 гг.), аднак у наваколлі функцыянавалі невялікія вясковыя касцёлы. У 20-я гады пачалося будаўніцтва капліцы для сем’яў супрацоўнікаў польскай чыгункі і іншых служачых, якія прыехалі сюды працаваць. Парафія ў Крулеўшчыне бярэ свой пачатак у 1924 г., калі была пабудавана драўляная каплічка. Святую Імшу прыязджаў адпраўляць пробашч з Докшыцаў ксёндз Вінцэнты Борсук, які стаў першым пробашчам гэтай парафіі. У 1932 г. залілі падмуркі пад новы касцёл. Каля касцёла пабудавалі драўляную плябанію і заснавалі каталіцкія могілкі. У 1935–1938 гг. пробашчам парафіі, у якой налічвалася 2042 католікі, быў ксёндз Казлоўскі.

Ад 1939 да 1947 г. абавязкі пробашча выконваў Валяр’ян Хвалоўскі, які падчас акупацыі пасяліўся ў вёсцы Петушкі ў сям’і Камянецкіх. У 1948 г. касцёл быў зачынены і прызначаны пад жытніцу. У 1949–1994 гг. пастаяннага душпастыра не было, бо пасля арышту і зняволення апошняга ксяндза ніхто не адважваўся ўзяцца за гэтую працу. У 1965 г. касцёл разабралі, дрэва перавезлі ў в. Мажаны, дзе з яго пачалі будаваць клуб і дом састарэлых. У 1991 г. распачаліся намаганні па адбудове касцёла на старым падмурку. Тады змяніліся планы будаўніцтва святыні. У 1994 г. улады аддалі ва ўласнасць каталіцкага касцёла будынак былой школьнай спартыўнай залы, якую прыстасавалі для патрэбаў касцёла. 24 снежня 1994 г. у ёй адбылася першая Пастэрка, а пазней рэгулярна, 2 разы на месяц, а. Ян Фібек OFMCap пачаў адпраўляць св. Імшу.

У 1995–1997 гг. гэты будынак быў яшчэ больш прыстасаваны для патрэбаў касцёла: дабудавана вежа, касцёл накрыты новай бляхай. Як і ў старым касцёле, у галоўным алтары месціцца фігура Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заменены вокны, зроблена новая столь і знешняя атынкоўка, распачата будаўніцтва вежы. У 2000 г. пробашчам парафіі стаў а. Марэк Пасют OFMCap, а ў 2003 г. – кс. Эдвард Нарадоўскі.
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.