Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Казімір
Пра незвычайную, узнёслую пабожнасць каралевіча Казіміра пісалі ўсе яго біёграфы, ад Захарыя Ферэры і Пятра Скаргі да аўтараў ХІХ ст. «На самым ранку, як толькі адчыняліся дзверы святыні, святы каралевіч ужо кленчыў перад алтаром, з узнесенай душой, у постаці натхнёнай і разам з тым пакорнай і пакутніцкай, і заставаўся ў касцёле, пакуль яго не зачынялі. Тут ён забываўся пра ўсе патрэбы цела: не адчуваў голаду, холаду, стомленасці; быў нібы ў святой зачараванасці, імгненным, але бессмяротным разрыве з целам… Сярод цёмнай ночы зрываўся з пасцелі, пакрыёма выходзіў з пакою, адзін, босы, прыбягаў да замкавай святыні і, найчасцей знайшоўшы яе замкнёнай, клаўся ніцма перад яе парогам, акрапляў яго слязьмі і ў святым узнясенні малітвы заставаўся да світанку...». У натхнёных вершах напісаў гімн Багародзіцы «Оmni Dei», вядомы пад яго імем і ўжываны ў касцёле ад 1499 г. У 1483 г. хворы на сухоты Казімір прыехаў у Вільню, а на Каляды наведаў Гродна. Здароўе яго хутка пагаршалася, і 1 сакавіка яго перавезлі ў Вільню. Памёр Казімір на світанку ў чацвер 4 сакавіка 1484 г. ў Ніжнім замку на 26-м годзе жыцця. Яго цела было ўрачыста пахавана ў капліцы віленскай катэдры, заснаванай каралём Казімірам.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.