Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай
Анонсы
24.06.2011 16:35

Сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай пройдуць пад дэвізам «Марыя — святыня Духа Святога» і стануць працягам духоўнай падрыхтоўкі да 400-годдзя прабывання абраза ў будслаўскай святыні.

r

План святочных мерапрыемстваў:

1 ліпеня (пятніца)

  • 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Уладзіслаў Блін).
    Пасля літургіі выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і паўгадзінная адарацыя
  • 20.00 — Акафіст
  • 21.00 — марыйныя Нешпары
  • 23.00 — святы Ружанец
  • 23.20 — фільм пра пакліканне да святарства (пінская семінарыя)
  • 24.00 — працэсія і святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)


2 ліпеня (субота)

  • 02.00 — моладзевая праграма (палатачны гарадок; вядучыя — пілігрымы з Івянца і Баранавіч)
  • 02.00 — святая Імша грэка-каталіцкага абраду (перад абразом Маці Божай)
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі да Маці Божай
  • 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бернардынцы)
  • 07.30 — святы Ружанец
  • 08.30 — святая Імша (цэлебруе біскуп Антоні Дзям'янка і айцы новапрэзбітэры)
  • 10.00 — мультымедыйная пілігрымка «Марыйныя санктуарыі свету»
  • 10.30 — святая Імша (цэлебруюць біскупы Беларусі). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія, гімн «Te Deum laudamus» і ўрачыстае благаслаўленне
  • 13.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Казімір Велікаселец).


Шчыра запрашаем наведаць Нацыянальны санктуарый у Будславе ў гэтыя дні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.