Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу
Анонсы
31.10.2011 15:41

13–15 лістапада 2011 г. у Мінску будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад у сацыяльнае жыццё Еўропы», у якой прыме ўдзел старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. Прапануем вашай увазе праграму канферэнцыі.

Арганізатары канферэнцыі:

Інстытут рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла»
Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству
Фонд «Pro Oriente» (Аўстрыя)

Пры ўдзеле:  

Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі
Інстытута тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Біблейска-багаслоўскага інстытута святога апостала Андрэя (Расія)
Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Месца правядзення
— Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау (IBB-Цэнтр), 220116, г. Мінск, праспект газеты «Праўда», 11. Тэл.: +375 17 270 39 96.

Пачатак канферэнцыі — 13 лістапада 2011 г. у 15.00.

Працягласць выступлення:

— з прывітальным словам на адкрыцці: да 5 хвілін
— з дакладам на пленарным пасяджэнні: да 25 хвілін
— з дакладам на секцыйным пасяджэнні: да 15 хвілін
— абмеркаванне дакладаў і адказы на пытанні на секцыйным пасяджэнні: да 5 хвілін.

Працоўныя мовы:

— пленарнае пасяджэнне: руская, англійская, нямецкая — сінхронны пераклад
— секцыі 1, 2, 5, 7: руская, англійская — сінхронны пераклад
— секцыі 3, 4, 6, 8: руская
— круглы стол: руская, англійская — сінхронны пераклад.

13 лістапада, нядзеля:

14.00–15.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі
15.00 — пачатак канферэнцыі    

Адкрыццё канферэнцыі:

1. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
2. кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству
Прывітальныя словы ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі.

16.30–17.00 — пленарнае пасяджэнне (руская, англійская, нямецкая мовы — сінхронны пераклад):
1. Мітрапаліт Філарэт: «Хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай Еўропе»
2. кардынал Курт Кох: тэма выступлення ўдакладняецца.

Перапынак на каву.

Працяг пленарнага пасяджэння:

3. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Хрысціяне перад абліччам выклікаў постмадэрнісцкай ідэалогіі»
4. святар Дзімітрый Сізаненка: «Праваслаўна-каталіцкі форум: вопыт сумеснага сведчання аб хрысціянскіх каштоўнасцях у сучаснай Еўропе»
5. Адрыяна Раккуччы: «Хрысціянства, культура і крызіс чалавека. Погляд у Еўропу з рускага свету»
6. Андрэй Данілаў: «Хрысціянскія каштоўнасці без царкоўнасці. Неабходнасць праваслаўна-каталіцкага дыялога».

Прэзентацыя праграмы канферэнцыі — Грыгорый Даўгяла, першы намеснік старшыні МГА «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла»

19.00–20.30 — фуршэт для ўдзельнікаў (рэстаран «Вестфалія»)

14 лістапада, панядзелак:

08.00–09.00 — снеданне (для ўдзельнікаў, якія пражываюць у гасцініцы ММАЦ імя Й. Рау)
09.30–11.00 — першае секцыйнае пасяджэнне «Адказ хрысціянскай этыкі на выклікі сучаснага свету» (з англ. перакладам)
11.00–11.20 — перапынак на каву    
11.20–13.00 — другое секцыйнае пасяджэнне «Хрысціянскія каштоўнасці ў плюралістычнай Еўропе» (з англ. перакладам)  
13.00–14.00 — абед для ўдзельнікаў канферэнцыі (рэстаран «Вестфалія»)
14.00–15.20 — трэцяе секцыйнае пасяджэнне:    
1 секцыя: «Адказ хрысціянскай этыкі на выклікі сучаснага свету» (з англ. перакладам)
3 секцыя: «Тэалагічныя падставы еўрапейскіх каштоўнасцяў» (на рускай мове)
15.20–15.40 — перапынак на каву
15.40–16.40 — чацвёртае секцыйнае пасяджэнне:
1 секцыя: «Адказ хрысціянскай этыкі на выклікі сучаснага свету» (з англ. перакладам)
4 секцыя: «Экуменічныя праекты: вопыт сумеснага сведчання аб хрысціянскіх каштоўнасцях» (на рускай мове)
17.00–17.45 — вячэра (для ўдзельнікаў, якія пражываюць у гасцініцы ММАЦ імя Й. Рау)
18.15 — ад’езд у Белдзяржфілармонію (для ўдзельнікаў, якія пражываюць у гасцініцы ММАЦ імя Й. Рау)
19.00–21.30 — канцэрт «Галасы тварэння-2011» (Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50)
21.45 — дастаўка гасцей, якія пражываюць у гасцініцы ММАЦ імя Й. Рау, да месца пражывання

15 лістапада, аўторак:

08.00–09.00 — снеданне (для ўдзельнікаў, якія пражываюць у гасцініцы ММАЦ імя Й. Рау)
09.00–10.40 — пятае секцыйнае пасяджэнне:     
5 секцыя: «Грамадства, дзяржава і рэлігія» (з англ. перакладам)
6 секцыя: «Хрысціянская культура ў сучасным свеце» (на рускай мове)
10.40–11.00 — перапынак на каву    
11.00–12.20 — шостае секцыйнае пасяджэнне:
7 секцыя: «Хрысціянства перад абліччам сацыяльных і эканамічных праблем» (з англ. перакладам)
8 секцыя: «Духоўнасць у секулярнай Еўропе» (на рускай мове)
12.30–13.30 — абед для ўдзельнікаў канферэнцыі (рэстаран «Вестфалія»)
13.30–15.30 — круглы стол «Дыялог паміж рэлігіямі і цывілізацыямі па пытанні сацыяльнага ўладкавання чалавецтва» (з англ. перакладам)
15.30 — завяршэнне працы канферэнцыі

Размеркаванне дакладаў удзельнікаў канферэнцыі па секцыях здзяйсняецца аргкамітэтам канферэнцыі. Падрабязная праграма з указаннем тэмаў дакладаў, паслядоўнасці выступленняў і назваў секцый будзе ўручана падчас рэгістрацыі на канферэнцыі. З падрабязнай праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце www.christeducenter.by з 8 лістапада 2011 г. У праграме магчымы невялікія змены.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.