Аб’яўляем фотаконкурс «Мужчыны ў Касцёле: „Мы ёсць!“» |
Анонсы |
28.12.2011 16:16 |
Часам можна пачуць, як жартаўліва Касцёл у Беларусі называюць «жаноча-каталіцкім». На жаль, часта так і ёсць: жанчын у святынях значна больш, а вось як заахвоціць мужчын, застаецца пытаннем. Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» (падпісны індэкс 63783) арганізоўваюць фотаконкурс пад назвай «Мужчыны ў Касцёле: „Мы ёсць!“». Галоўная мэта — паказаць патрэбу ў мужчынах у касцёльным жыцці. Спадзяёмся, што вашыя фотаздымкі дапамогуць развеяць стэраэатыпы і падкрэсляць, наколькі важнай і неад’емнай з’яўляецца дзейнасць мужчын у жыцці Касцёла. Конкурс праводзіцца на партале Catholic.by. Здымкі можа дасылаць кожны. Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Газета «Каталіцкі Веснік» абяцае ўзнагародзіць прызамі аўтараў лепшых прац. Пераможца конкурсу будзе аб’яўлены ва ўрачыстасць святога Юзафа — 19 сакавіка. Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе! Умовы:
Тэрміны:
Прагляд прац і галасаванне тут >>> |