Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Узнагароджаны пераможцы фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.08.2011 10:20

Напрыканцы другога дня малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы падчас Імшы адбылося ўрачыстае завяршэнне фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне». Прызы ад арганізатараў конкурсу пераможцы і прызёры атрымалі з рук Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Фотаконкурс праводзіўся парталам Catholic.by і газетай Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» з чэрвеня па жнівень. Пераможцам конкурсу па выніках галасавання стала Анастасія Шадрэйка з Ліды (фотаздымак «Найлепшы пастыр і лекар»). Як адзначае сама аўтар, сваім фотаздымкам хацелася паказаць, што святары не толькі лечаць нашыя духоўныя хваробы, але і часта з адкрытай душой бягуць на дапамогу тым, хто пакутуе фізічна.

Ганаровымі граматамі і падарункамі былі адзначаны 10 аўтараў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў. Прызам сімпатый Catholic.by быў адзначаны фотаздымак «И дольше века длится день» Сяргея Баброва.

Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу. Фотаконкурс таксама стаў водгукам на законапраект аб  рэпрадуктыўных тэхналогіях, пратэстам супраць легалізацыі ў Беларусі сурагатных маці, банкаў донарскіх клетак і зачацця ў прабірцы.

Вялікі дзякуй усім, хто даслаў свае фотаздымкі, падзяліўся творчасцю і бачаннем тэмы! Дзякуем таксама нашым наведвальнікам, якія прынялі актыўны ўдзел у галасаванні! 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.