Галасуем за працы фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне» |
Беларусь |
10.07.2011 11:57 |
Распачынаецца галасаванне за працы, дасланыя на фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне». Адзначыць лепшае на ваш погляд фота можна будзе з 10 па 30 ліпеня. За час прыёму прац на конкурс даслалі звыш 400 фотадымкаў з розных куточкаў Беларусі і з-за мяжы. Шчыра дзякуем вам, шаноўныя наведвальнікі, за актыўны ўдзел у конкурсе і запрашаем да галасавання, вынікі якога будуць аб’яўлены 30 ліпеня. Уручэнне прызоў пераможцам конкурсу адбудзецца 6 жніўня ў 21.40 у межах ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы. Арганізатарамі фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне» з’яўляюцца інтэрнэт-партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік». Дадзенай акцыяй арганізатары жадаюць прыцягнуць увагу і нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння. |