Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай 2014 (абноўлена)
Анонсы
11.06.2014 10:32

Сёлета ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца 4-5 ліпеня пад дэвізам «Марыя — узор малітвы». Адной з асаблівасцяў святкавання будзе прыбыццё крыжа Сусветнага дня моладзі. Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі будуць пілігрымаваць па дарогах архідыяцэзіі разам з пешымі пілігрымамі.

к4 ліпеня, пятніца

  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
  • 16.00 — прынясенне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі
  • 18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў
  • 20.30 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Ружанец спяваны
  • 21.00 — марыйныя Нешпары
  • 22.00 — рахунак сумлення
  • 22.45 — адарацыя крыжа Сусветнага дня моладзі
  • 24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, cвятая Імша

 

5 ліпеня, субота

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку. Зайграе гурт «Laudans»
  • 02.00 — святая Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша
  • 06.30 — Крыжовы шлях
  • 07.30 — фацімскі Ружанец
  • 09.00 — святая Імша
  • 10.15 — прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва «Про Хрысто»
  • 11.00 — святая Імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. Развітанне з крыжом Сусветнага дня моладзі. Ушанаванне рэліквій св. Яна Паўла ІІ.

 

    У праграме магчымы змены.

     

    Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.