Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Браты капуцыны запрашаюць на капучына ў Тракелях
Беларусь
11.07.2014 13:47
Пачаставаўшы пілігрымаў кавай капучына ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, браты капуцыны будуць гэта рабіць і на ўрачыстасцях у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях, якія праводзяцца 11-12 ліпеня.
 
За кавай можна будзе паслухаць Божае слова і бліжэй пазнаёміцца з братамі капуцынамі і жыццём ордэна.
 
Падчас сёлетніх урачыстасцяў у Тракелях, як і ў Будславе, у спецыяльна адведзеным намёце можна будзе пакаштаваць каву, а таксама набыць яе. «Гатунак» кавы – «Marсo d’Aviano».
 
 
Адкуль узялася кава «Marсo d’Aviano»?
 
У 1683 годзе благаслаўлёны Марк з Авіяно падтрымліваў еўрапейскія войскі на чале з Янам ІІІ Сабескім у бітве з туркамі пад Венай. Дзякуючы ягонай малітве і гарачым, поўным веры і надзеі словам, сумесныя легіёны Польшчы і Аўстрыі перамаглі туркаў і выратавалі Еўропу ад Асманскай імперыі.
 
Пасля пераможнай бітвы жыхары Вены сустракалі ваяроў прыгатаванай кавай, якую здабылі ў турэцкіх лагерах. Яна здалася ім вельмі моцнай і яе разбавілі малаком, назваўшы капучына ў гонар бл. Марка з Авіяно – капуцына, таму што колер кавы нагадваў колер манаскага адзення братоў капуцынаў. З таго часу ўвесь свет ведае каву капучына з успененым малаком. 
 
(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.