Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс пройдзе 24-26 мая ў Гродне (абноўлена)
Анонсы
23.05.2016 23:17

З 24 па 26 мая ў Гродне пройдзе Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Ён будзе ўключаць канферэнцыі, эўхарыстычныя адарацыі, святыя Імшы, канцэрты і завершыцца працэсіяй Божага Цела вуліцамі горада.

«Праз удзел у Эўхарыстычным кангрэсе ўся наша дыяцэзія, яе біскупы, святары, асобы кансэкраванага жыцця і ўсе вернікі запрошаны да складання Богу Усемагутнаму падзякі за 25 гадоў існавання дыяцэзіі.

Таму няхай наш удзел падчас кангрэсу ў канферэнцыях, адарацыях і святых Імшах, у адпаведнасці з праграмай, будзе нашым агульным выразам падзякі за ўсе ласкі, якія наша дыяцэзія атрымала на працягу гэтых 25 гадоў.

Няхай наша малітва падзякі будзе актам адданасці і даверу нашай дыяцэзіі Божаму Провіду і заступніцтву святых заступнікаў – Маці Божай Міласэрнасці, св. Казіміра, св. Максімільяна Марыі Кольбэ», – піша біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, звяртаючыся да вернікаў і духавенства.

«Прашу вас аб малітве ў інтэнцыях кангрэсу і нашай дыяцэзіі. Запрашаю вас прыняць удзел у мерапрыемствах кангрэсу і ўсіх ад усяго сэрца благаслаўляю», – дадае гродзенскі ардынарый.


Праграма

24 мая, аўторак

  • 15.30 – прывітанне ўдзельнікаў (зала Яна Паўла II Вышэйшай духоўнай семінарыі) і канферэнцыя «Культ Эўхарыстыі ў кантэксце культу Божай міласэрнасці» (дапаможны біскуп Беластоцкай архідыяцэзіі Генрых Цярэшка)
  • 17.00 прэзентацыя Дзённіка св. Фаўстыны Кавальскай у перакладзе на беларускую мову (Крыстына Лялько, пісьменніца і рэдактар часопіса «Ave Maria»)
  • 17.30 вячэра
  • 19.00 – святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)
  • 20.15 – эўхарыстычная адарацыя (святары, манахіні, сужэнцы, бацькі, моладзь, дзеці)

25 мая, серада

  • 9.30 – эўхарыстычная адарацыя і ранішняя малітва (касцёл Адшукання Святога Крыжа)
  • 10.00 – канферэнцыя «Эўхарыстыя і місіі» (біскуп Элцкі Ежы Мазур) (касцёл Адшукання Святога Крыжа)
  • 11.15 перапынак на каву
  • 12.00 – святая Імша, якую ўзначаліць папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі (касцёл Адшукання Святога Крыжа)
  • 13.30 абед
  • 16.00 – канферэнцыя «Адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі як дар Божай міласэрнасці (у кантэксце Гродзенскай дыяцэзіі)» (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) (катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)
  • 17.15 – Нешпары да Найсвяцейшай Панны Марыі (грэка-каталіцкая супольнасць)
  • 18.00 вячэра
  • 20.00 – канцэрт хораў з нагоды 25-гадовага юбілею для запрошаных гасцей (гарадскі Дом культуры, вул. Дзяржынскага, 1)
  • 19.00-21.30 святая Імша і вечар хвалы для моладзі і ўсіх жадаючых (касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля, Дзевятоўка)

26 мая, чацвер

  • 9.00 – эўхарыстычная адарацыя і ранішняя малітва  
  • 10.00 – канферэнцыя «Божая міласэрнасць як заклік для сучаснага свету» (папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі) (зала Яна Паўла II Вышэйшай духоўнай семінарыі 
  • 11.15 падвядзенне вынікаў кангрэсу
  • 13.00 – абед 
  • 18.00 – святая Імша, якую ўзначаліць папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі (катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)
  • эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада. Вячэра (Вышэйшая духоўная семінарыя)


(JM) 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.