У Беларусі адышоў у вечнасць украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук (абноўлена) |
Беларусь |
27.05.2016 16:41 |
Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам. Цела іерарха знайшлі 27 мая ў яго асабістым пакоі. Арцыбіскупу Пятру Мальчуку было 50 гадоў. «Браты-біскупы Канферэнцыі Біскупаў лацінскага абраду і ўвесь Каталіцкі Касцёл ва Украіне сумуе з той прычыны, што адданы вучань Хрыста так хутка скончыў зямную пілігрымку, але адначасова поўныя надзеі, што арцыбіскуп Пётр дзеліць вечную вячэру з Панам і мае невымоўнае шчасце бачыць Яго», — гаворыцца ў лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ва Украіне. Пётр Мальчук нарадзіўся 17 ліпеня 1965 года ў с. Слабода-Рашкава ў Малдове. Пасля заканчэння сярэдняй школы і тэрміновай вайсковай службы паступіў у 1986 годзе ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў г. Рыга (Латвія). Kmc.in.ua (АлГ) |