Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пачаўся запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў руху «Equipes Notre-Dame» |
Анонсы
|
07.06.2016 12:54 |
Рух сужэнскай духоўнасці «Equipes Notre-Dame» з радасцю запрашае ўсе
хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў
Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымка з'яўляецца аднадзённай і выходзіць з в. Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складзе каля 15 км.
Інфармацыя пра пілігрымку: - Пілігрымка аднадзённая (выйсце —1 ліпеня).
- Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
- Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
- Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
- Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
- Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
- Запісацца ў пілігрымку можна тут. Запіс да 25 чэрвеня.
«Плюсы» такой пілігрымкі:
- Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху «Equipes Notre-Dame».
- Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
- Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
- Лепшая арганізаванасць.
- Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
- Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
- Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
- Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай «Мagnificat».
- Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці у групе УКантакце «Суполкі Маці Божай» і на сайце рухy.
Тэлефоны для даведак:
(8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84 Аліна і Максім Угорыч
(AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.