Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінскі Чырвоны касцёл запрашае ў роварную пілігрымку ў Будслаў |
Анонсы |
21.06.2016 17:06 |
29 чэрвеня ад Касцёла Св. Сымона і Алёны ў Мінску вырушыць роварная пілігрымка да Будслаўскай святыні. У дарогу пілігрымаў праводзіць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Шлях да Маці Божай пачнецца пасля св. Імшы на 9.00. Запісацца ў вандроўку можна ў cакрыстыі Чырвонага касцёла. Пілігрымы будуць арганізавана атрымліваць невялікае штодзённае харчаванне. З сабою трэба мець спальнік і адзін намёт на 2-3 чалавекі. Вяртанне ў Мінск — аўтобусамі Чырвонага касцёла (з роварамі ў іх). Тэлефон арганізатара — +37529 7024825 (Аляксандр) (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.