Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: папа Пій ХІІ рабіў усё, каб прадухіліць вайну
Святы Айцец
09.10.2009 14:11

8 кастрычніка 2009 г. на заканчэнне канцэрта з нагоды 70-годдзя выбуху ІІ Сусветнай вайны і 20-годдзя падзення Бярлінскага муру, што адбываўся недалёка ад Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў пра асобу папы Пія ХІІ. Па словах Пантыфіка, гэты Папа прыкладаў усе намаганні, каб прадухіліць ваенную трагедыю, аднак да яго словаў не прыслухаліся ў час, калі верх у свеце ўзялі эгаізм і насілле.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва (КАІ), Бэнэдыкт XVI назваў ІІ Сусветную вайну «балючай старонкай гісторыі» і падкрэсліў, што пераможцы выйшлі з яе падзеленымі. Вайна, што была выклікана сацыялістычным рэжымам, па словах Святога Айца, закранула многія невінаватыя народы Еўропы і іншых кантынентаў і балюча раніла найперш габрэйскі народ, аб’ект запланаванага вынішчэння. Яшчэ перад развязваннем ваенных дзеянняў у Рыме разнёсся ўпрашальны голас Пія ХІІ. Бэнэдыкт XVI нагадаў пра зварот Папы па радыё ў 1939 г., незадоўга да выбуху ІІ Сусветнай вайны. Па прычыне перамогі ў свеце на той час жорсткіх чалавечых інстынктаў ніхто, аднак, не здолеў стрымаць гэтую катастрофу.

Закранаючы тэму падзення Бярлінскага муру, папа Бэнэдыкт XVI, цытуючы Яна Паўла ІІ, адзначыў, што гэта падзея сімвалізавала канец таталітарнага камунізму ва Усходняй Еўропе і азначала тое, што нельга доўга давіць пачаткі свабоды, якая надае сэнс чалавечаму жыццю.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.