Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца ва ўрачыстасць Божага Нараджэння і на заканчэнне года |
Святы Айцец |
24.12.2009 14:14 |
Як і штогод, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ва ўрачыстасць Божага Нараджэння будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў Ватыкане. Святая Імша пастэрка пад кіраўніцтвам Пантыфіка распачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 22 гадзіны. У поўдзень 25 снежня Святы Айцец удзеліць благаслаўленне «Гораду і Свету» на плошчы Святога Пятра. У апошні дзень бягучага года, 31 снежня, а 18-й гадзіне Папа ўзначаліць у базыліцы святога Пятра Нешпары на ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі і складзе вернікам пажаданні на будучы год. На наступны дзень, 1 студзеня 2010 г., у гэтай жа святыні а 10-й гадзіне распачнецца навагодняя святая Імша пад кіраўніцтвам Бэнэдыкта XVI. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.