У пятніцу Святы Айцец падпіша пастырскі ліст да Касцёла ў Ірландыі |
Святы Айцец |
17.03.2010 14:17 |
Па словах Святога Айца, у апошні час Касцёл у Ірландыі зведаў вялікія цяжкасці ў сувязі з крызісам, які выявіўся ў праявах сексуальнага выкарыстання непаўналетніх. Ліст Пантыфіка да Касцёла ў гэтай краіне, у якім уздымаецца дадзеная праблема, з’яўляецца праявай глыбокага клопату Святога Айца. Папа звярнуўся да ўсіх ірландскіх вернікаў з заклікам прачытаць гэты ліст з адкрытым сэрцам і ў духу веры, выказаўшы спадзяванне, што ён стане дапамогай для ірландскіх католікаў «у скрусе, лячэнні і аднаўленні». |