Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папская тэлеграма ў гадавіну землятрусу ў Абруццо |
Святы Айцец |
07.04.2010 11:47 |
![]() Падчас літургіі была зачытана тэлеграма, якую ад імя Пантыфіка даслаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Святы Айцец пажадаў жыхарам Абруццо «чалавечай і грамадскай адбудовы, заснаванай на моцнай скале веры ў змёртвыхпаўсталага Хрыста». Падчас гаміліі арцыбіскуп Джузэппэ Малінары нагадаў, ўто мінулагодняя трагедыя стала найвялікшай за тры апошнія стагоддзі. Землятрус у Цэнтральнай Італіі адбыўся ноччу 6 красавіка 2009 г. У эпіцэнтры моц падземнага штуршка склала 6,7 балаў. Загінула звыш 150 чалавек. Каля некалькіх дзесяткаў — прапаўшыя без вестак, сотні параненых. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.