Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні Польшчы ў сувязі з катастрофай пад Смаленскам |
Святы Айцец |
12.04.2010 16:54 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам у Расіі, якая забрала жыццё Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, яго жонкі, а таксама яшчэ 95 чалавек, якія былі на борце самалёта. У хуткім часе пасля таго, як Пантыфіка паінфармавалі аб трагедыі, Святы Айцец накіраваў пасланне старшыні парламента Польшчы Браніславу Кароўскаму, у якім таксама згадаў астатніх ахвяраў авіакатастрофы, уключаючы каталіцкага біскупа Тадэвуша Плоскага, праваслаўнага епіскапа Мірона Хадакоўскага і евангельскага ваеннага капелана Адама Пілша. «Я аддаю ўсіх ахвяраў гэтай трагедыі ў добрыя рукі Ўсявышняга. Няхай Ён прывітае іх у сваім валадарстве», — гаворыцца ў пасланні Пантыфіка. Паводле матэрыялаў Zenit.org |