Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра неабходнасць сувязі свабоды з праўдай |
Святы Айцец |
07.07.2010 14:16 |
![]() Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да прыкладаў навейшай гісторыі, адзначыў, што «свабода з’яўляецца сапраўднай і дапамагае ў будаванні гуманістычнай цывілізацыі ў тым выпадку, калі існуе ў адпаведнасці з праўдай». «Калі ж яна адзелена ад праўды, становіцца трагічнай прычынай знішчэння ўнутранай гармоніі асобы чалавека, крыніцай злоўжыванняў найбольш магутнымі, а таксама прычынай цярпенняў і жалобы», — дадаў Святы Айцец. «Свабода ў сапраўднасці, як і ўсе ўласцівасці, якімі адораны чалавек, узрастае і ўдасканальваецца, як казаў Ян Дунс Скот, а таксама вучыць, што ў нашым жыцці найбольш істотнай з’яўляецца вера ў тое, што Бог блізка каля нас і любіць нас у Езусе Хрысце, а менавіта „культываванню“ глыбокай любові да Яго і Яго Касцёла», — адзначыў Пантыфік. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.