Бэнэдыкт XVI: акрамя выпрабаванняў, Касцёл жыве таксама радасцю веры |
Святы Айцец |
30.07.2010 13:24 |
«І сёння, нягледзячы на вялікія цярпенні, пра якія мы ведаем, Касцёл з’яўляецца Касцёлам радасным, не „састарэлым“, але маладым, у якім вера нараджае радасць», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне прэзентацыі фільма, які праглядаў вечарам 29 ліпеня 2010 г. у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Кінастужка была прысвечана 5-гадоваму перыяду Пантыфікату Папы. Святы Айцец падзякаваў стваральнікам карціны, якая паказвае «незвычайнае духоўнае падарожжа» і дазваляе нанава перажыць найважнейшыя хвіліны прамінулых 5 гадоў жыцця Касцёла. Папа таксама адзначыў, што кінастужка паказвае багацце жыцця Касцёла, разнастайнасць культур, харызмаў, дароў, якія прысутнічаюць у Касцёле. Пантыфік ухваліў прысутную ў фільме частку з ІХ сімфоніі Бетховена, Оды да Радасці, якая выяўляе, што «па-за гісторыяй мы збаўлены ўжо зараз». |