Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Амерыканскі рэжысёр плануе стварыць фільм пра жыццё папы Францішка | 
	| 30.04.2013 12:33 | 
|  Амерыканскі рэжысёр, прадзюсер і сцэнарыст Крыстыян Пешкен вырашыў стварыць мастацкі фільм пра жыццё папы Францішка. Фільм будзе апавядаць пра служэнне будучага Пантыфіка ў Аргенціне і завершыцца яго абраннем на Святы Пасад.
 Чакаецца, што фільм пачне здымацца ў 2014 г. Ужо гатовая яго назва: «Сябар бедных: гісторыя папы Францішка».
 Як паведамляе агенцтва «Благовест», у якасці кансультантаў Пешкен запрасіў ватыканіста Андрэа Тарнэллі, знаёмага з кардыналам Берголіа з 2002 г., і Сержа Рубіна — сааўтара кнігі «Езуіт».
 
 Ідэя стварыць фільм з’явілася ў Пешкена, калі ён убачыў новаабранага Папу выходзячым на балкон базылікі св. Пятра. Гэтай сцэнай, па словах рэжысёра, фільм будзе завяршацца.
 (AG) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.