«L’Osservatore Romano»: Бэнэдыкт XVI аб «маральнай зброі» |
Святы Айцец |
17.12.2010 14:25 |
Галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян у чарговым нумары каментуе папскае пасланне на найбліжэйшы Сусветны дзень міру. У ім, як адзначаецца, гучыць водгук лацінскага выслоўя «si vis pacem para bellum» («хочаш міру — рыхтуйся да вайны»). Аднак, працягвае рэдактар выдання, гаворка ідзе аб іншай зброі, чым тая, якая забівае і знішчае чалавецтва. Павел VI пісаў, што «больш за ўсё патрэбна маральная зброя, якая дае моц і прэстыж міжнароднаму праву». «А тым, што патрэбна яшчэ больш, з’яўляецца рэлігійная свабода, якой Папа прысвячае сваё разважанне, пачынаючы ад страшных актаў насілля і неталерантнасці, якім няма канца перш за ўсё ў Іраку», — піша аўтар артыкула. Джаванні Марыя Віян цытуе словы з паслання Пантыфіка аб тым, што «хрысціяне ў гэтыя хвіліны з’яўляюцца рэлігійнай групай, якая церпіць найбольшы пераслед з-за сваёй веры», і дадае, што «ў Еўропе шмат сіл выкарыстоўваецца для выключэння рэлігійнай гісторыі і сімвалаў пад выглядам плюралізму і свецкасці, што ў выніку прыводзіць да нянавісці». Як адзначае рэдактар выдання, «сіла сцверджання Бэнэдыкта XVI засноўваецца на ўпэўненасці, што свет „патрабуе Бога“, і на разважанні, якое ўсе могуць раздзяляць». |