Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа звярнуўся да прадстаўнікоў Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры
Святы Айцец
04.02.2011 18:11
Падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на абавязковасць чування над правільным вымярэннем справядлівасці ў Касцёле.

Пантыфік падкрэсліў, што заданне Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры (вышэйшага судовага органу Каталіцкага Касцёла) не абмяжоўваецца рэалізацыяй судовай функцыі, але заключаецца і ў «чуванні» над правільным вымярэннем справядлівасці ў Касцёле. Гэта азначае неабходнасць збірання актуальнай інфармацыі пра стан і дзейнасць мясцовых касцёльных судоў, а таксама праз павышэнне іх кампетэнцыі супрацоўнікаў.

«Унутраны супакой і ахвотная праца вернікаў у місіі Касцёла вынікае з адноўленай свядомасці самарэалізацыі ў паўнаце свайго паклікання. Справядлівасць, аб якой папярэджвае Касцёл падчас спрэчнага адміністрацыйнага працэсу можа быць пачаткам, мінімальным намаганнем і адначасова чаканнем няспоўненай любові, калі яе суаднясём да любові, якою любіць нас Касцёл. Тым не менш, люд Божы, які пілігрымуе на зямлі, не зможа рэалізаваць сваю ідэнтычнасць як супольнасці любові, калі не будзе ў ім улічваць патрабаванняў справядлівасці», — адзначыў Пантыфік.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.