Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа аб памерлым арцыбіскупе Жыцінскім: адышоў да Пана выбітны пастыр
Святы Айцец
15.02.2011 14:20

«У маладым веку адышоў да Пана выбітны пастыр», — чытаем у спачувальнай тэлеграме Святога Айца Бэнэдыкта XVI з прычыны смерці Мітрапаліта Люблінскага арцыбіскупа Юзафа Жыцінскага. У тэлеграме на імя біскупа Мечыслава Цісла, адміністратара Люблінскай архідыяцэзіі, Папа кажа аб клопаце памерлага іерарха аб верніках, даручаных яго апецы, і яго ўдзеле ў жыцці ўсяго Касцёла.

«Апошнія дні свайго жыцця ён прысвяціў служэнню Апостальскай Сталіцы», — адзначае ў пасланні Святы Айцец. Звяртаецца таксама ўвага на інтэлектуальныя здольнасці і глыбокую духоўнасць памерлага. Удзячны арцыбіскупу Жыцінскаму за яго ўклад у жыццё Касцёла, Пантыфік запэўнівае ў сваёй малітве за іерарха.

Папа ўзгадаў постаць памерлага таксама падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі». «Асабліва яднаюся ў малітве з вернікамі Люблінскай архідыяцэзіі, якая асірацела пасля нечаканай смерці арцыбіскупа Юзафа Жыцінскага. Ён адышоў да Пана, здзяйсняючы служэнне паўсюднаму Касцёлу ў Апостальскай Сталіцы. Няхай радуецца ў хвале плёнам свайго жыцця і душпастырскай працы», — з такімі словамі звярнуўся Пантыфік да палякаў.

62-гадовы арцыбіскуп Юзаф Жыцінскі нечакана памёр у Рыме 10 лютага 2011 г. Іерарх прымаў удзел у пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.