Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: яўрэйскі народ не адказны за смерць Хрыста
Святы Айцец
04.03.2011 11:46
Пасольства Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы выказала ўдзячнасць за словы Бэнэдыкта XVI, змешчаныя ў ІІ частцы кнігі «Езус з Назарэта», якія сцвярджаюць, што яўрэйскі народ не адказны за смерць Хрыста.

Нядаўна ў прэсе была апублікавана частка новай кнігі Святога Айца, якая з’явіцца ў кнігарнях 11 сакавіка.

У кнізе «Езус з Назарэта» Пантыфік прапаноўвае па-новаму паглядзець на словы, якія ў Евангеллі паводле Мацвея крычаў натоўп, патрабуючы ўкрыжаваць Хрыста: «Кроў Яго на нас і на дзецях нашых» (пар. Мц 27, 25). Па словах Папы, «кроў, пралітая Збаўцам, не патрабуе помсты і пакарання, яна прыносіць збаўленне».

Уяўленне пра тое, што яўрэі адказныя за смерць Хрыста, Каталіцкі Касцёл афіцыйна асудзіў у дэкларацыі «Nostra Aetate», прынятую ўдзельнікамі Другога Ватыканскага Сабору і зацверджаную папам Паўлам VI у 1965 г. Аднак упершыню сам Святы Айцец выступае з падобнай тэалагічнай крытыкай дадзенай канцэпцыі.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.