Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец выказаў словы спачування японскаму народу |
Святы Айцец |
14.03.2011 12:03 |
«Святы Айцец глыбока засмучаны жахлівымі і трагічнымі вынікамі катастрафічнага землятрусу і цунамі, якія знішчылі паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Японіі», — адзначаецца ў спачувальнай тэлеграме. Ад імя Пантыфіка Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ накіраваў тэлеграму старшыні японскага епіскапату арцыбіскупу Лео Джун Ікенагі. Святы Айцец запэўніў усіх, каго закранула катастрофа, у сваім суперажыванні. Пантыфік моліцца аб Божым благаслаўленні, моцы і суцяшэнні для іх сем’яў і сяброў. Папа выказаў таксама салідарнасць з тымі, хто аказвае дапамогу і падтрымку ахвярам катастрофы. Словы спачування японскаму народу Бэнэдыкт XVI выказаў і перад традыцыйнай малітвай «Анёл Панскі» 13 сакавіка 2011 г. «Я хачу падбадзёрыць усіх, хто з годнай адабрэння руплівасцю спяшаецца на дапамогу, — адзначыў Пантыфік. — Мы разам у малітве!». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.