Бэнэдыкт XVI заклікае спыніць кровапраліцце ў Лівіі і Кот-д’Івуары |
Святы Айцец
|
07.04.2011 11:41 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікае спыніць кровапраліцце ў Лівіі і Кот-д’Івуары, а таксама стварыць магчымасці для ўезду папскага пасланніка на тэрыторыю гэтай заходнеафрыканскай краіны.
«Надалей з вялікай занепакоенасцю сачу за драматычнай сітуацыяй, якую перажываюць дарагія майму сэрцу жыхары Лівіі і Кот-д’Івуара», — адзначыў Папа.
Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяраў ваенных дзеянняў і ў сваёй духоўнай блізкасці з церпячымі.
Святы Айцец падкрэсліў, што жадаў бы, каб кардынал Тарксан, якому даручыў выказаць салідарнасць з мясцовым насельніцтвам, мог прыбыць у гэту краіну.
Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Пітэр Тарксан пакінуў Рым 1 красавіка і адправіўся ў Гану, якая мяжуе з Кот-д’Івуарам. Аднак быў вымушаны застацца ў Акры з-за баявых дзеянняў у Абіджане, адкуль прыпынена авіязлучэнне. Затым іерарх быў вымушаны вярнуцца ў Рым.
|