Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: абвяшчэнне Езуса Хрыста — галоўная задача Касцёла
Святы Айцец
23.05.2011 16:28

«Новы Запавет паклаў канец нябачнасці Айца. Бог паказаў свой твар, як гэта пацвярджае адказ, дадзены апосталу Філіпу Езусам: „Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца“ (Ян 14, 9)», — адзначыў Святы Айцец 22 мая 2011 г. у разважаннях да малітвы «Regina Caeli».

Пантыфік падкрэсліў, што «Сын Божы сваім уцелаўленнем, смерцю і ўваскрасеннем вызваліў нас ад рабства граху, каб даць нам свабоду дзяцей Божых, і дазволіў нам убачыць аблічча Бога, які ёсць любоў. Бога можна ўбачыць, Ён бачны ў Хрысце».

«Вера ўключае наследаванне Езуса штодня ў простых справах, з якіх складаецца наш дзень. „Таямніцы Божай адпавядае дзеянне ў паслухмянасці. Бог паступова будуе ў вялікай гісторыі чалавецтва сваю гісторыю. Становіцца чалавекам, але так, што можа быць непрызнаны сваімі сучаснікамі, уплывовымі сіламі гісторыі. Пакутуе і памірае, а як Уваскрослы хоча прыйсці да чалавецтва толькі праз веру сваіх, якім паказвае сябе. Ён пакорна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, і калі адчыняем, паволі дазваляе нам „бачыць“ (Езус з Назарэта II, 2011; 306)», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

«Дарагія сябры, абавязак абвяшчэння Езуса Хрыста — „дарогі, праўды і жыцця“ (пар. Ян 14, 6), з’яўляецца галоўнай задачай Касцёла. Будзем прасіць Панну Марыю, каб заўсёды дапамагала пастырам і тым, хто ў розных паслугах абвяшчае радасную навіну пра збаўленне, каб Божае слова распаўсюджвалася, а колькасць вучняў павялічвалася (гл. Дз 6, 7)», — адзначыў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.