| «Прывіваць моладзі жаданне справядлівасці і міру» — тэма Сусветнага дня міру 2012 г. |
| Святы Айцец |
| 25.05.2011 11:25 |
|
Дадзеная тэма з’яўляецца важным пытаннем сучаснасці: прыслухоўвацца і ацэньваць патэнцыйны ўклад новых пакаленняў у агульнае дабро, а таксама ствараць справядлівы свет, у якім бы абараняліся правы і свабоды чалавека. У паведамленні Папскай рады «Iustitia et Pax» на гэты дзень падкрэсліваецца абавязак грамадскіх дзеячаў у тым, каб арганізацыі, законы і ўсе сферы жыцця былі напоўнены гуманізмам, які дазволіць новым пакаленням цалкам рэалізавацца і будаваць грамадства братэрсткай любові. Маладым людзям выпаў абавязак служыць справядлівасці і міру ў няпросты перыяд глабалізацыі. Таму, як адзначаецца ў паведамленні, неабходны новы «выхаваўчы саюз» усіх адказных асоб. |


Сусветны дзень міру ў студзені 2012 г. пройдзе на тэму «Прывіваць моладзі жаданне справядлівасці і міру».
для друку
Ватыканскае радыё