Змагацца з Богам, каб атрымаць Яго благаслаўленне |
Святы Айцец |
25.05.2011 17:31 |
Пра значэнне барацьбы чалавека з Богам, каб атрымаць Яго благаслаўленне і перамяніць свет, казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 25 мая 2011 г. У сваіх разважаннях Пантыфік звярнуўся да тэксту 32-га раздзела Кнігі Быцця пра змаганне Якуба з Богам. «Гэты ўрывак з’яўляецца дастаткова складаным для разумення, але адначасова важным для нашай веры і малітвы», — адзначыў Святы Айцец. «Біблійны тэкст кажа нам аб доўгай ночы пошуку Бога, барацьбе за тое, каб ведаць Яго Імя і бачыць Яго аблічча; гэта ноч малітвы, у якой з упартасцю і настойлівасцю мы просім Бога аб благаслаўленні і новым імені, новай рэальнасці, якая становіцца плёнам навяртання і прабачэння», — падкрэсліў Папа. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што начныя змаганні Якуба становяцца для веруючага чалавека кропкай спынення для роздуму аб адносінах Бога і чалавека. Усё жыццё чалавека падобна да такой доўгай ночы змагання і малітвы, якую нельга заваяваць, разлічваючы толькі на свае сілы, але павінны з пакорай прымаць яе ад Бога з пакорай як дар, які дазваляе распазнаць аблічча Бога. «Той, хто дазваляе Богу благаславіць Яго, давяраецца Яму, той дазваляе Богу перамяніць сябе, робіць свет благаслаўлёным, — адзначыў Бэнэдыкт XVI. — Няхай Пан дапамагае прасіць Яго аб благаслаўленні, каб Ён нас аднаўляў у чаканні часу, калі будзем аглядаць Яго аблічча». |