Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец пра недахопы сакральнай музыкі
Святы Айцец
27.05.2011 14:36

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI лічыць, што пажаданні Другога Ватыканскага Сабору адносна літургіі не былі выкананы. Аб гэтым Папа заявіў у пасланні з нагоды стагоддзя Папскага інстытута сакральнай музыкі.

Святы Айцец падкрэсліў, што для таго, каб добра зразумець сутнасць і місію дадзенай установы, неабходна памятаць, што яе стварэнне было звязана з рэформай сакральнай музыкі (ініцыіраваў папа Пій X). Яе місія асноўвалася на традыцыі Касцёла, асабліва грэгарыянскай, супрацьпастаўляючыся ўплывам свецкай музыкі, асабліва опернай.

У лісце да кіраўніка гэтага Папскага інстытута кардынала Зянона Грахалеўскага Пантыфік адзначыў, што некаторыя парады саборнай канстытуцыі «Sacrosanctum Concilium», а менавіта ў дачыненні да сакральнай музыкі, былі занядбаны.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што крытэрыямі сакральнай музыкі з’яўляюцца: малітоўны характар, годнасць і прыгажосць, поўная адпаведнасць літургічным тэкстам і жэстам, удзел вернікаў і правільнае дастасаванне да культуры народа, першынство грэгарынскага харалу як найбольш дасканалага прыкладу сакральнай музыкі, які належыць да гістарычна-літургічнай спадчыны Касцёла.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.