Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядомы імёны першых лаўрэатаў фонду імя Ёзафа Ратцынгера
Святы Айцец
15.06.2011 11:46

У Ватыкане названы імёны першых лаўрэатаў «Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI», створанага ў лістападзе мінулага года. 30 чэрвеня 2011 г. лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прэміі ў 50 тыс. еўра з рук Бэнэдыкта ХVI.

Узнагароды ў галіне тэалогіі атрымалі: італьянец Манліо Сіманэцці, прафесар старажытнай хрысціянскай літаратуры, іспанскі прафесар дагматычнай тэалогіі кс. Алегарыё Ганзалез дэ Кардэдаль і кс. Максіміліян Гейм з Германіі, які займаецца эклезіялогіяй Ёзафа Ратцынгера.

Па словах старшыні навуковай рады фонду былога папскага вікарыя для Рыма кардынала Камілло Руіні, «прэмія прызначана для таго, каб тэалогію распаўсюджваць у свеце камунікацый і спрыяць яе зносінам з людзьмі».

«Ватыканскі фонд імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI» устанавіў сам Пантыфік і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць фонд і дабрачынцы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.