Найважнейшы дзень у жыцці Ёзафа Ратцынгера |
Святы Айцец |
29.06.2011 14:54 |
У артыкуле аўтар звяртаецца да апублікаваных у 1997 г. успамінаў самога кардынала Ратцынгера. Цяперашні Папа адзначаў, што ў хвіліну, калі кардынал Фаўхабэр усклаў на яго рукі, дзесьці ўвышыні заспявала птушка, магчыма, жаўранак. Для яго гэта было пацвярджэннем правільнасці выбару абранага шляху. 8 ліпеня пасля дня святарскага пасвячэння (якое тады атрымаў і родны брат Георг Ратцынгер) яны з братам адправілі прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі. «На працягу 60 гадоў святар Ёзаф Ратцынгер пакорна выконвае штодня заданне вызнаваць адзінага Пана свету і гісторыі людзям нашага часу, сеючы Слова Божае ў іх душах», — чытаем у артыкуле. Словы віншавання з нагоды 60-й гадавіны святарства Бэнэдыкта XVI накіравалі і біскупы Беларусі. |