Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лепш мала, чым нічога. Папа скіраваў пасланне аргентынскім католікам
Святы Айцец
29.08.2011 15:54

У нядзелю 11 верасня 2011 г. ужо ў 42-і раз ва ўсіх касцёлах Аргентыны пройдзе дабрачынная акцыя «Mas por Menos» з мэтай сабраць сродкі для патрабуючых сем’яў краіны, якія па-ранейшаму жывуць ва ўмовах беднасці.

З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне аргентынскім католікам, у якім, заахвочваючы да ўдзелу ў акцыі, сцвярджае, што нават «самы маленькі дар каштоўны ў вачах Бога».

Грошы, сабраныя падчас акцыі, будуць накіраваны ў 25 дыяцэзій краіны, дзе пражываюць людзі, якія не маюць даху над галавой, ежы і доступу да пітной вады.

«У гэтых ахвяраваннях павінна змяшчацца Боская любоў, здольная адмовіцца нават ад штодзённага, каб дапамагчы брату; любоў, якую не праяўляюць толькі ў выключных выпадках, але якая глыбока пранікае ў жыццё хрысціяніна, робячы яго падобным да Бога любові: мы закліканы быць Яго вобразам і сведчаннем», — прыводзіць словы Пантыфіка Руская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Папа заахвочвае аргентынцаў да адзінства, а таксама да шчодрага і дзейснага адказу на заклік аб дапамозе.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.