Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI павіншаваў яўрэяў з надыходзячымі святамі |
Святы Айцец |
29.09.2011 15:57 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI cкіраваў віншаванні яўрэйскай супольнасці з нагоды надыходзячых святаў Новага года (Рош Ха-Шана), Дня паяднання (Ём Кіппур), і свята шатроў (Суккот). Тэлеграму Папа скіраваў на імя Рыкарда ды Сэньі, галоўнага рабіна Рыма. У віншавальным лісце Святы Айцец пажадаў, каб надыходзячыя святы «былі нагодай для шматлікіх благаславенстваў ад Спрадвечнага і крыніцай бясконцай ласкі». «Няхай ва ўсіх нас узрастае жаданне пашыраць справядлівасць і мір у свеце, які так патрабуе сапраўдных сведкаў праўды, — чытаем у віншаванні. — Няхай Бог у сваёй дабрыні клапоціцца пра яўрэйскую супольнасць і дазволіць нам усім паглыбіць сяброўства паміж намі ў Рыме і паўсюль, ва ўсім свеце». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.