Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікавана папскае пасланне на Сусветны дзень місій
Святы Айцец
25.01.2012 16:06

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на Сусветны дзень місій, які будзе адзначацца ў кастрычніку 2012 г. На думку Пантыфіка, сёлета асабліва важна паразважаць аб місійнай дзейнасці Касцёла ў сувязі з 50-годдзем апублікавання Дэкрэта «Ad gentes» Другога Ватыканскага Сабору, адкрыццём Года веры і Сінодам Біскупаў на тэму новай евангелізацыі.

«Мы павінны наследаваць той апостальскі запал, які мелі першыя хрысціянскія супольнасці, маленькія і безабаронныя, але здольныя прапаведваннем і сведчаннем распаўсюдзіць Евангелле ва ўсім свеце», — адзначыў Папа і нагадаў, што евангелізацыя павінна ахопліваць усе сферы дзейнасці Касцёла, а яго члены — моцна адчуваць заданне прапаведваць Евангелле, якое было дадзена Хрыстом.

«Жаданне абвяшчаць Хрыста натхняе нас ведаць гісторыю, каб убачыць праблемы, імкненні і надзеі чалавецтва, якія Хрыстус павінен вылечыць, ачысціць і напоўніць сваёй прысутнасцю. Яго пасланне застаецца заўсёды актуальным, уключаным у гісторыю і здольным даць адказ на самыя глыбокія патрэбы кожнага чалавека», — прыводзіць словы Папы Ватыканскае радыё.

Бэнэдыкт XVI падкрэслівае, што місіянерская дзейнасць «з’яўляецца выражэннем глыбокага адзінства, абмену і любові паміж Касцёламі», а абвяшчэнне Евангелля звязана з дапамогай бліжняму, увагай да бедных, сацыяльнай і міратворчай дзейнасцю.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.