Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік спачувае сем’ям ахвяраў катастрофы ў Швейцарыі
Святы Айцец
16.03.2012 10:16

Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні сем’ям ахвяраў катастрофы бельгійскага аўтобуса ў Швейцарыі, у выніку якой загінулі 28 чалавек, у тым ліку 22 дзіця. Тэлеграму ад імя Пантыфіка скіраваў Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіа Бэртонэ.

«На паведамленне аб трагічным выпадку аўтобуса ў Швейцарыі, што стаў прычынай шматлікіх ахвяраў, сярод якіх шмат дзяцей, Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI малітоўна далучаецца да болю сем’яў і давярае ахвяры Божай Міласэрнасці, просячы, каб Бог прыняў іх у сваё Валадарства», — адзначаецца ў тэлеграме.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.