Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: візіт Патрыярха ў Польшчу абудже надзею на будучыню |
Святы Айцец |
20.08.2012 08:42 |
19 жніўня падчас агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з прывітальным словам да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які знаходзіўся ў той час з візітам у Польшчы. З прызнаннем Пантыфік выказаўся адносна паслання народам Польшчы і Расіі, якое 17 жніўня падпісалі Патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Юзаф Міхалік. «Гэта важная падзея, якая абуджае надзею на будучыню», — адзначыў Папа. Пасланне сцвярджае аб жаданні будаваць братэрскую еднасць і аб супрацоўніцтве католікаў і праваслаўных у справе распаўсюджвання евангельскіх каштоўнасцяў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.